Працягла націсніце кнопкі рэжым/налева/направа для дадатковых камандаў.

Пры перагульванні партыі змена рэжыму на Рэдагаваць/Перайграць партыю дазваляе касаваць/паўтараць кожны ход.

Дэбютныя кнігі

DroidFish утрымвае невялікую дэбютную кнігу. Калі вы хочаце скарыстаць вялікія кнігі, можна наладзіць DroidFish скарыстаць вонкавыя polyglot ці CTG файлы кніг:

Скапіяваць адзін ці некалькі polyglot-файлаў у дырэкторыю DroidFish/book на SD-карце.
Polyglot-кнігі павінны мець пашырэнне .bin.
Увага! Файлавая сістэма Android адчувальная да вялікіх/прапісных літар, таму пашырэнне павінна быць .bin, а не .Bin ці .BIN.

Скапіяваць адзін ці некалькі CTG-файлаў уDroidFish/book дырэкторыю.
CTG-кнігі складаюцца з трох файлаў з пашырэннямі .ctg, .ctbі.cto.
Трэба скапіяваць усе тры.

З праграмнага меню актываваць функцыю Выбраць адкрываную кнігу.

Выберыце файл дэбютнай кнігі для выкарыстання.

PGN-файлы

DroidFish можа загружаць партыі з PGN-файлаў.

Скапіяваць адзін ці некалькі PGN-файлаў у дырэкторыю DroidFish/pgn на SD-карце.

Працяглым націскам на дошку, актываваць меню рэдагавання і выбраць Загрузіць партыю з PGN-файла.

Выбраць файл і партыю ўсярэдзіне яго, якую вы хочаце загрузіць.

Для рэдагавання шапкі партыі, прыкладам, імя гульца, націснуць і ўтрымваць спіс хадоў і выбраць Рэдагаваць загалоўкі. Для рэдагавання каментароў да хадоў націснуць і ўтрымваць спіс хадоў і выбраць Рэдагаваць каментары.

Для захавання выпраўленай партыі, націснуць і ўтрымваць дошку, выбраць Захаваць партыю ў PGN-файл. Выбраць файл для захавання й потым выбраць месца для захавання партыі.

Увага! Калі ўсталяваны <ahref="http://play.google.com/store/apps/details?id=org.openintents.filemanager">OI File Manager, для загрузкі/захавання партыі можна скарыстаць кожную дырэкторыю.

Для дадання кампутарнага аналізу да партыі, націснуць і ўтрымваць, калі кампутар думае над ходам і выбраць Дадаць аналіз.
Бягучая пазіцыя будзе дададзена да партыі.

У рэжыме аналізу магчыма даданне нулявых хадоў да партыі. Хоць нулявыя хады могуць не быць улучаны ў PGN-файл і, такім чынам, могуць не адлюстроўвацца ў іншых шахматных праграмах, якія чытаюць PGN.

Scid-файлы

Калі ў вас усталяваны <ahref="http://play.google.com/store/apps/details?id=org.scid.android">Scid on the go, вы можаце скарыстаць файлы з базы Scid наўпрост з DroidFish.
Націсніце й ўтрымвайце дошку, а потым выберыце Загрузіць партыю з Scid-файла.

FEN/EPD-файлы

DroidFish можа загрузіць пазіцыі з FEN/EPD-файлаў.

Скапіюйце адзін ці больш файлаў FEN/EPD у папку DroidFish/epd на SD-карце.

Працягла націсніце на шахматнай дошцы і выберыце Загрузіць пазіцыю з файла.

Выберыце файл, а потым пазіцыю ў файле, якую вы хочаце загрузіць.

Вы можаце таксама загрузіць пазіцыі з вонкавых праграм, такіх як <ahref="http://play.google.com/store/apps/details?id=com.kgroth.chessocr"> ChessOcr (non-free), якая дазволіць вам скарыстаць камеру, каб зрабіць здымак шахматнай дыяграмы й аўтаматычна наладзіць пазіцыю ў DroidFish.

Працягла націсніце на шахматнай дошцы і выберыце Выняць пазіцыю.

Вынікайце інструкцыям у вонкавай праграме.

UCI-рухавічкі

DroidFish можа скарыстаць пабочныя UCI-рухавічкі.

Скапіяваць адзін ці некалькі UCI бінарных файлаў у дырэкторыю DroidFish/uci на SD карце.
Увага! Бінарныя файлы павінны быць сумяшчальнымі з Android.

У меню праграмы выберыце Кіраванне шахматнымі рухавічкамііВыбраць рухавічокі выберыце рухавічок для выкарыстання.

UCI-рухавічкі на выдаленым серверы

DroidFish можа скарыстаць UCI-рухавічкі, якія працуюць на выдаленым серверы.

Усталюеце праграмнае забеспячэнне сервера сеткавых шахмат на выдаленым кампутары.

Для Windows усталюеце праграмнае забеспячэнне сервера са старонкі <ahref="http://home.arcor.de/bernhard.wallner/netChess.html">Computer Chess Utility.

Для Linux можна скарыстаць <tt>mini-inetd</tt> з пакета <tt>tcputils</tt>.

У меню праграмы выберыце пункт Кіраванне шахматнымі рухавічкамі, стварыце новы сеткавы рухавічок, увядзіце імя хаста й нумар порта для аўтазапуску рухавічка.

У меню праграмы выберыце Кіраванне шахматнымі рухавічкамііВыбраць рухавічокі выберыце рухавічок для выкарыстання.

Эндшпільныя табліцы Гавіёты

Для выкарыстання <ahref="http://sites.google.com/site/gaviotachessengine/Home/endgame-tablebases-1">Эндшпільных табліц Гавіёты:

Скапіяваць .gtb.cp4 файлы ў тэчку DroidFish/gtb на SD-карце.

Скарыстаць экран Эндшпільныя базы для кантролю карыстанай табліцы.

База дадзеных эндшпіляў Syzygy

Для выкарыстання <ahref="https://chessprogramming.wikispaces.com/Syzygy+Bases">базы дадзеных эндшпіляў Syzygy:

Скапіюйце .rtbw і апцыйна .rtbz файлы ў тэчку DroidFish/rtb на SD-карце памяці.

Скарыстайце экран Эндшпільныя базы для кантролю карыстанай базы дадзеных.