Пра праграму

DroidFish — гэта шматфункцыйны графічны шахматны інтэрфейс, сумешчаны з магутным шахматным рухавічком Stockfish.

Асаблівасці гульні

Падказкі

Дэбютныя кнігі

DroidFish утрымвае невялікую дэбютную кнігу. Калі вы хочаце скарыстаць вялікія кнігі, можна наладзіць DroidFish скарыстаць вонкавыя polyglot ці CTG файлы кніг:

  1. Скапіяваць адзін ці некалькі polyglot-файлаў у дырэкторыю DroidFish/book на SD-карце. Polyglot-кнігі павінны мець пашырэнне .bin. Увага! Файлавая сістэма Android адчувальная да вялікіх/прапісных літар, таму пашырэнне павінна быць .bin, а не .Bin ці .BIN.
  2. Скапіяваць адзін ці некалькі CTG-файлаў у DroidFish/book дырэкторыю. CTG-кнігі складаюцца з трох файлаў з пашырэннямі .ctg, .ctb і .cto. Трэба скапіяваць усе тры.
  3. З праграмнага меню актываваць функцыю Выбраць адкрываную кнігу.
  4. Выберыце файл дэбютнай кнігі для выкарыстання.

PGN-файлы

DroidFish можа загружаць партыі з PGN-файлаў.

  1. Скапіяваць адзін ці некалькі PGN-файлаў у дырэкторыю DroidFish/pgn на SD-карце.
  2. Працяглым націскам на дошку, актываваць меню рэдагавання і выбраць Загрузіць партыю з PGN-файла.
  3. Выбраць файл і партыю ўсярэдзіне яго, якую вы хочаце загрузіць.

Для рэдагавання шапкі партыі, прыкладам, імя гульца, націснуць і ўтрымваць спіс хадоў і выбраць Рэдагаваць загалоўкі. Для рэдагавання каментароў да хадоў націснуць і ўтрымваць спіс хадоў і выбраць Рэдагаваць каментары.

Для захавання выпраўленай партыі, націснуць і ўтрымваць дошку, выбраць Захаваць партыю ў PGN-файл. Выбраць файл для захавання й потым выбраць месца для захавання партыі.

Увага! Калі ўсталяваны OI File Manager, для загрузкі/захавання партыі можна скарыстаць кожную дырэкторыю.

Для дадання кампутарнага аналізу да партыі, націснуць і ўтрымваць, калі кампутар думае над ходам і выбраць Дадаць аналіз. Бягучая пазіцыя будзе дададзена да партыі.

У рэжыме аналізу магчыма даданне нулявых хадоў да партыі. Хоць нулявыя хады могуць не быць улучаны ў PGN-файл і, такім чынам, могуць не адлюстроўвацца ў іншых шахматных праграмах, якія чытаюць PGN.

Scid-файлы

Калі ў вас усталяваны Scid on the go, вы можаце скарыстаць файлы з базы Scid наўпрост з DroidFish. Націсніце й ўтрымвайце дошку, а потым выберыце Загрузіць партыю з Scid-файла.

FEN/EPD-файлы

DroidFish можа загрузіць пазіцыі з FEN/EPD-файлаў.

  1. Скапіюйце адзін ці больш файлаў FEN/EPD у папку DroidFish/epd на SD-карце.
  2. Працягла націсніце на шахматнай дошцы і выберыце Загрузіць пазіцыю з файла.
  3. Выберыце файл, а потым пазіцыю ў файле, якую вы хочаце загрузіць.

Вы можаце таксама загрузіць пазіцыі з вонкавых праграм, такіх як ChessOcr (non-free), якая дазволіць вам скарыстаць камеру, каб зрабіць здымак шахматнай дыяграмы й аўтаматычна наладзіць пазіцыю ў DroidFish.

  1. Працягла націсніце на шахматнай дошцы і выберыце Выняць пазіцыю.
  2. Вынікайце інструкцыям у вонкавай праграме.

UCI-рухавічкі

DroidFish можа скарыстаць пабочныя UCI-рухавічкі.

  1. Скапіяваць адзін ці некалькі UCI бінарных файлаў у дырэкторыю DroidFish/uci на SD карце. Увага! Бінарныя файлы павінны быць сумяшчальнымі з Android.
  2. У меню праграмы выберыце Кіраванне шахматнымі рухавічкамі і Выбраць рухавічок і выберыце рухавічок для выкарыстання.

UCI-рухавічкі на выдаленым серверы

DroidFish можа скарыстаць UCI-рухавічкі, якія працуюць на выдаленым серверы.

  1. Усталюеце праграмнае забеспячэнне сервера сеткавых шахмат на выдаленым кампутары.
    1. Для Windows усталюеце праграмнае забеспячэнне сервера са старонкі Computer Chess Utility.
    2. Для Linux можна скарыстаць mini-inetd з пакета tcputils.
  2. У меню праграмы выберыце пункт Кіраванне шахматнымі рухавічкамі, стварыце новы сеткавы рухавічок, увядзіце імя хаста й нумар порта для аўтазапуску рухавічка.
  3. У меню праграмы выберыце Кіраванне шахматнымі рухавічкамі і Выбраць рухавічок і выберыце рухавічок для выкарыстання.

Эндшпільныя табліцы Гавіёты

Для выкарыстання Эндшпільных табліц Гавіёты:

  1. Скапіяваць .gtb.cp4 файлы ў тэчку DroidFish/gtb на SD-карце.
  2. Скарыстаць экран Эндшпільныя базы для кантролю карыстанай табліцы.

База дадзеных эндшпіляў Syzygy

Для выкарыстання базы дадзеных эндшпіляў Syzygy:

  1. Скапіюйце .rtbw і апцыйна .rtbz файлы ў тэчку DroidFish/rtb на SD-карце памяці.
  2. Скарыстайце экран Эндшпільныя базы для кантролю карыстанай базы дадзеных.

Ліцэнзія

GNU GPL v3

Распрацоўнікі

Пераклады

Пераклады ствараюцца і апрацоўваюцца на сайце crowdin.net.